Беларуская Служба

Міністэрства абароны Украіны: Мы не назіраем масавага вываду расійскіх войскаў з Кіева і Чарнігава

30.03.2022 18:39
Прэс-сакратар заявіў, што Масква не пакінула сваіх спробаў захапіць або акружыць Кіеў і Чарнігаў.
Мікалаеў PAP/DSNS

Прэс-сакратар міністэрства абароны Украіны Аляксандр Матузянік, адказваючы на пытанне, ці змяніліся паводзіны расійскіх войскаў пасля заявы Расіі ў Стамбуле аб зніжэнні актыўнасці на кіеўскім і чарнігаўскім напрамках, заявіў, што не назіраецца масавага адводу сіл.

Ён адзначыў, што ў Генштабе Узброеных сіл Украіны адзначана частковае перамяшчэнне некаторых падраздзяленняў з кіеўскага і чарнігаўскага напрамкаў.

«Масавага вываду расійскіх войскаў з гэтых рэгіёнаў мы не назіраем. У цяперашні час бачны вывад асобных падраздзяленняў. Таму казаць пра гэта рана», – працягнуў прэс-сакратар. Паводле яго слоў, расіяне выводзяць тыя часткі, якія панеслі найбольшыя страты, для іх папаўнення.

Прэс-сакратар заявіў, што Масква не пакінула сваіх спробаў захапіць або акружыць Кіеў і Чарнігаў.
Паводле яго слоў, Расія па-ранейшаму канцэнтруе свае войскі і тэхніку ў Беларусі, але прысутнасці ўдарнага падраздзялення з удзелам беларусаў пакуль не назіраецца. Аднак ён не выключыў такой магчымасці.

ав

Зяленскі: Любы карабель можа стаць ахвярай расійскіх мін у Чорным і Азоўскім морах

30.03.2022 16:32
Ён удакладніў, што гэта можа быць, напрыклад, паром з Балгарыі ці Румыніі.